У Ватыкане працуюць над адгартацыяй па новай евангелізацыі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
30.11.2012 20:05

У Апостальскай Сталіцы ідзе праца над паслясінадальнай адгартацыяй па новай евангелізацыі. 26 лістапада адбылося пасяджэнне Рады Генеральнага сакратарыяту Сіноду Біскупаў.

Як адзначаецца ў паведамленні па выніках пасяджэння, у ходзе яго «былі выяўлены ключавыя элементы, каб прапанаваць іх Святому Айцу». Адгартацыя Папы стане ўвянчаннем Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, які праходзіў у Ватыкане з 7 па 28 кастрычніка.

Удзельнікі пасяджэння таксама падкрэслілі «значэнне новай евангелізацыі (…) у культурным і маральным клімаце, для якога характэрны секулярызацыя і агнастыцызм».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, наступная сустрэча Рады Генеральнага сакратарыяту Сіноду запланавана на 23–24 студзеня 2013 г.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by