Прызначаны новы пасол Расіі ў Апостальскай Сталіцы |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
14.01.2013 16:55 |
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў былога міністра культуры Аляксандра Аўдзеева паслом у Апостальскай Сталіцы. Таксама Аляксандр Аўдзееў прызначаны прадстаўніком Расіі пры Мальтыйскім Ордэне.
Як паведамляе агенцтва «Интерфакс», на гэтай пасадзе Аўдзееў змяніў Мікалая Садчыкава.
Аляксандр Аўдзееў з’яўляўся міністрам культуры Расійскай Федэрацыі з мая 2008 па май 2012 года. (AG)
|