У Апостальскай Сталіцы праходзіць сустрэча з прадстаўнікамі Старажытных Усходніх Цэркваў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
25.01.2013 09:07

22 студзеня ў Апостальскую Сталіцу прыбылі прадстаўнікі Старажытных Усходніх Цэркваў. А 23 студзеня адкрылася пасяджэнне Змешанай тэалагічнай камісіі, якая прадстаўляе гэтыя Цэрквы.

Падчас сустрэчы ў аўторак іерархі, якія прыбылі ў Рым, распавялі пра сітуацыю сваіх супольнасцяў на Блізкім Усходзе і ў Індыі. Падчас пасяджэння Змешанай камісіі, як інфамуе Ватыканскае радыё, плануецца падрыхтаваць праект дакумента аб узаемаадносінах паміж Цэрквамі ў першыя пяць стагоддзяў нашай эры. Гэтую тэму ўдзельнікі камісіі распрацоўвалі два гады.

На пасяджэнні абмяркуюць таксама шлях святых, які з’яўляецца для ўдзельнікаў фактарам адзінства і ўзаемных зносінаў.

Як адзначыў кс. Габрыэль Кік, які ў Змешанай тэалагічнай камісіі прадстаўляе Каталіцкі Касцёл, «у адносінах Касцёла са Старажытнымі Усходнімі Цэрквамі дасягнуты заўважны прагрэс». У сённяшні час «самым важным спрэчным момантам з’яўляецца вучэнне аб Папскім прымаце».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by