Папская Акадэмія жыцця правядзе пасяджэнне на тэму сувязі веры і жыцця | Друк |
Дзяржава Ватыкан
30.01.2013 10:57

22 лютага Папская Акадэмія жыцця збярэцца на генеральнай асамблеі на тэму «Вера і жыццё». У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі розных галінаў навукі.

Асамблею ўзначаліць старшыня Папскай Акадэміі кардынал Вілем Эйк. З дакладам, прысвечаным тэме чалавечага жыцця ў вучэнні Святога Айца Бэнэдыкта ХVІ, выступіць прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, удзельнікі будуць размаўляць пра сакральнасць чалавечай асобы, вучэнне Святога Пісання аб жыцці, ролю адукацыі ў абароне жыцця, сувязь веры і навукі. У цэнтры дыскусій будзе чалавек і яго жыццё ў культуры сучаснага грамадства.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by