| 
					У Апостальскую Сталіцу прыбудзе дэлегацыя з Казахстана			 | 
				
		| Друк |		 | 
	
	| 
								
													Дзяржава Ватыкан												
					 | 
	| 
		06.02.2013 12:34	 | 
| 
  6 лютага ў Апостальскую Сталіцу прыбудзе дэлегацыя з Казахстана з нагоды 10-годдзя Першага кангрэса па міжрэлігійным дыялогу, які прайшоў у Астане па ініцыятыве Прэзідэнта гэтай краіны Нурсултана Назарбаева. Кангрэс пройдзе ў Казахстане ўжо чацвёрты раз, і гэта адзіная ў цэнтральнай Азіі краіна, якая праводзіць ініцыятывы такога ўзроўню. 
Ксёндз прэлат Халед Акашэг, член Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, расказаў пра сітуацыю рэлігійнай свабоды ў Казахстане. Свабода веравызнання «дае станоўчыя вынікі: улады пачалі выдзяляць зямельныя надзелы для будаўніцтва касцёлаў і іншых месцаў культу шматлікім рэлігійным супольнасцям, прысутным у краіне»; амаль без праблем выдаюцца ўязныя візы для замежных рэлігійных дзеячаў, а біскупы і святары могуць свабодна перамяшчацца па краіне. 
  Сярод існуючых праблем прадстаўнік Папскай рады назваў у размове з Ватыканскім радыё няправільнае разуменне нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці: «сярод жыхароў Казахстана існуе менталітэт, што ўсе палякі — католікі, немцы — лютэране, а казахі — мусульмане», што «не адпавядае праўдзе і не спрыяе рэлігійнай свабодзе, а таксама магчымасці змены веравызнання». (AG) 
  
 |