Прызначаны новы кіраўнік Ватыканскага банка |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
15.02.2013 15:30 |
15 лютага Камісія кардыналаў прызначыла новага кіраўніка Ватыканскага банка (Інстытута рэлігійных спраў). Ім стаў Эрнст фон Фрэйберг з Германіі. З выбарам выказаў згоду Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
Як паінфармаваў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, новы кіраўнік банка абраны з 40 кандыдатаў. 54-гадовы Эрнст фон Фрэйберг належыць да Мальтыйскага Ордэна.
Ксёндз Ламбардзі адзначыў вялікі вопыт новага кіраўніка банка ў сферы фінансаў і ўдзел у жыцці Касцёла. (AG)
|