Прызначаны новы кіраўнік Ватыканскага банка | Друк |
Дзяржава Ватыкан
15.02.2013 15:30

15 лютага Камісія кардыналаў прызначыла новага кіраўніка Ватыканскага банка (Інстытута рэлігійных спраў). Ім стаў Эрнст фон Фрэйберг з Германіі. З выбарам выказаў згоду Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Як паінфармаваў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, новы кіраўнік банка абраны з 40 кандыдатаў. 54-гадовы Эрнст фон Фрэйберг належыць да Мальтыйскага Ордэна.

Ксёндз Ламбардзі адзначыў вялікі вопыт новага кіраўніка банка ў сферы фінансаў і ўдзел у жыцці Касцёла.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by