У Папскім Грыгарыянскім універсітэце прайшла канферэнцыя на тэму рэлігіі і атэізму ў эпоху глабалізацыі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
02.03.2013 14:37

1 сакавіка ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце праходзіла канферэнцыя «Рэлігія і атэізм у эпоху глабалізацыі: грамадства, дэмакратыя і знешняя палітыка». У cімпозіуме ўдзельнічаў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі былі канфлікты, якія ўзнікаюць паміж свецкім і рэлігійным светапоглядамі, калі гаворка заходзіць пра правы меншасцяў, у тым ліку права на свабоду веравызнання.

На форуме выступілі спецыялісты ў галіне еўрапейскай, амерыканскай, індыйскай палітыкі, палітолагі-ўсходазнаўцы і ісламазнаўцы.

На пасяджэнні прагучалі даклады на тэмы: «Ці можа індыйскі секулярызм даць урок Еўропе?», «Рэлігія і палітыка: ці існуе сапраўды выключнасць ісламскага свету?», «Турэцкі досвед секулярызму: параўнаўчы погляд на секулярызм» і іншыя.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by