Апостальская Пэнітэнцыярыя арганізавала курсы для спаведнікоў |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
06.03.2013 10:30 |
Больш за 500 святароў і дыяканаў з розных краін удзельнічаюць у курсах для спаведнікоў, арганізаваных ужо ў 24-ы раз Апостальскай Пэнітэнцыярыяй. Заняткі адбываюцца кожны год у час Вялікага посту з мэтай дапамагчы спаведнікам і тым, хто рыхтуецца да гэтага служэння.
Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, на занятках узнімаюцца тэмы ў галіне маральнай тэалогіі, этыкі, кананічнага права ў іх сувязі з сакрамэнтам пакаяння. Шмат месца адводзіцца дыскусіям, пытанням і адказам.
Такім чынам Апостальская Пэнітэнцыярыя імкнецца забяспечыць належнае здзяйсненне гэтага сакрамэнту і нагадаць духавенству, асабліва ў перыяд посту, якое незвычайнае і выключнае спатканне чалавека з Богам адбываецца праз споведзь. (AG)
|