Тры дакументы, якія рэгулююць перыяд sede vacante | Друк |
Дзяржава Ватыкан
08.03.2013 13:15

Ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, нагадаў, што перыяд sede vacante рэгулююць тры асобныя дакументы: Апостальская канстытуцыя «Universi Dominici Gregis», апошняе «motu proprio» Бэнэдыкта ХVI і Кодэкс кананічнага права.

Святар адзначыў, што Кодэкс кананічнага права — гэта ўніверсальны закон, які абмяркоўвае ўсе найбольш фундаментальныя аспекты жыцця Касцёла і прадугледжвае адмаўленне Пантыфіка ад Пасаду св. Пятра.

Апостальская канстытуцыя «Universi Dominici Gregis» — адмысловы прававы акт, які датычыцца sede vacante, канклаву і абрання новага Вярхоўнага Пантыфіка.

Гаворачы аб апошнім «motu proprio» Бэнэдыкта ХVI, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, падкрэсліў, што гэтым дакументам Святы Айцец жадаў удасканаліць некаторыя аспекты Апостальскай канстытуцыі «Universi Dominici Gregis». Гэта «закон, які канкрэтна і дэталёва закранае некаторыя аспекты, якія ўзніклі з досведу апошніх sede vacante і канклаву».

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by