Сікстынская капэла як месца канклаву: дактрына Касцёла, выражаная ў постаці абразоў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
08.03.2013 17:55

У гэтыя дні Сікстынскую капэлу ў Апостальскай Сталіцы рыхтуюць да канклаву. Пра тое, чаму гэтая святыня стала месцам выбараў Папы, расказаў дырэктар Ватыканскіх музеяў прафесар Антоніо Паалуччы.

Па словах дырэктара музеяў, якога цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, фрэскі ў Сікстынскай капэле — «дактрына Касцёла, выражаная ў постаці абразоў». На гэтых выявах ёсць усё: ад «няхай будзе святло» да Апакаліпсісу, Стары і Новы Запаветы, Суд Божы. «Здолеўшы гэта прачытаць, кардыналы зразумеюць, што з’яўляецца іх задачай, зразумеюць адказнасць свайго рашэння», — адзначыў прафесар.

Дырэктар Ватыканскіх музеяў дадаў, што папа Сікст ІV, які 600 гадоў таму задумаў збудаваць гэтую святыню, жадаў, каб гэтая Cappella Magna Каталіцкага Касцёла мела дакладна такія ж памеры, як Ерузалемская святыня.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by