Кардынал Крыстаф Шонбарн: іерархі рыхтуюцца да канклаву праз шчырыя размовы і малітву | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
11.03.2013 11:01 |
Як адзначыў у размове з журналістамі аўстрыйскі іерарх, за 15 гадоў свайго кардынальскага служэння ён «рэдка сустракаўся з такой вялікай павагай, яснасцю, добрай воляй, адкрытасцю, шырокім позіркам на праблемы і даверам, які пабачыў у гэтыя дні». Кардынал Шонбарн дадаў, што ў час кангрэгацый сталі вельмі выразна бачны выклікі і знакі надзеі паўсюднага Касцёла. Іерарх нагадаў пра ўціск і пераслед католікаў у свеце, адсутнасць цікавасці да рэлігіі ў часы матэрыяльнага перасычэння. (AG) |