|
Канклаў будуць асвятляць каля 5600 прадстаўнікоў СМІ |
| Друк | |
|
Дзяржава Ватыкан
|
|
12.03.2013 11:19 |
|
Каля 5600 прадстаўнікоў мас-медыя будуць асвятляць канклаў, які распачынаецца 12 сакавіка. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
Сярод усіх гэтых журналістаў каля 600 пастаянна акрэдытаваны пры Апостальскай Сталіцы.
Пасля смерці Яна Паўла ІІ у красавіку 2005 года на канклаў прыбылі каля 6 тысяч супрацоўнікаў СМІ. (AG)
|