|
Працяг канклаву: Пантыфік не абраны |
| Друк | |
|
Дзяржава Ватыкан
|
|
13.03.2013 13:45 |
|
У другі дзень канклаву, прыкладна ў 11.38 па італьянскім часе, пасля двух ранішніх тураў галасавання з коміну над Сікстынскай капэлай узняўся чорны дым — Пантыфік яшчэ не абраны.
Раніцай кардыналы сабраліся ў капліцы св. Паўла для ўдзелу ў супольнай св. Імшы. У 9.30 яны накіраваліся ў Сікстынскую капэлу, і пасля малітвы Літургіі гадзін адбыліся два туры галасавання.
Сёння пройдзе яшчэ адна выбарчая сесія паміж 17.00 і 19.00 па італьянскім часе. Калі ў чацвер, пасля 12 ці 13 тураў галасавання, не будзе дасягнута выніку, кардыналы-выбаршчыкі возьмуць паўзу, не больш чым на 24 гадзіны, для малітвы і абмеркаванняў. (AG)
|