У Ватыкане абмяркуюць рост пяцідзесятніцкай супольнасці | Друк |
Дзяржава Ватыкан
05.04.2013 12:16

Пяцідзесятніцкія супольнасці і выклікі, якія стаяць перад Каталіцкім Касцёлам у сувязі з хуткім ростам іх колькасці, стануць тэмай міжнароднай канферэнцыі, якая 9–11 красавіка пройдзе ў Рыме па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Германіі.

Менавіта нямецкі епіскапат з 90-х гадоў мінулага стагоддзя праводзіць аналіз развіцця і дзейнасці так званых «новых рэлігійных рухаў». У мерапрыемстве прыме ўдзел кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, падчас канферэнцыі яе ўдзельнікі пазнаёмяцца з вынікамі даследаванняў, якія былі зроблены ў чатырох розных культурных і геаграфічных кантэкстах: у Коста-Рыцы, на Філіпінах, у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы і Венгрыі. На думку арганізатараў рымскай сустрэчы, прыклад апошняй з’яўляецца тыповым для Еўропы, бо пасля падзення камунізму ў 90-я гады мінулага стагоддзя Каталіцкі Касцёл апынуўся ў цэнтры ўвагі грамадства, паколькі лічыўся самай верагоднай установай. Людзі былі ўпэўнены, што менавіта ён будзе здольным пакіраваць абнаўленнем і пабудовай новай грамадскай рэчаіснасці. Гэтыя чаканні перабольшвалі магчымасці Касцёла, таму прывялі да расчаравання і адыходу вернікаў з яго, у тым ліку ў пяцідзесятніцкія супольнасці.

Сёння з 2 млрд хрысціянаў каля 500 млн належаць да пяцідзясятнікаў і, паводле ацэнак, у 2025 г. іх будзе 1 млрд, — адзначаюць арганізатары рымскага форуму.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by