У Ватыкане праходзіць міжнародная канферэнцыя па рэгенератыўнай медыцыне | Друк |
Дзяржава Ватыкан
11.04.2013 20:10

ІІ Міжнародная канферэнцыя па рэгенератыўнай медыцыне пачалася ў Ватыкане 11 красавіка. На працягу трох дзён прадстаўнікі Касцёла, а таксама навукоўцы, палітыкі і журналісты будуць разважаць над праблемамі ў гэтай галіне.

Адна з асноўных мэтаў канферэнцыі, як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, — дапамагчы грамадству зразумець, што вера і навука не выключаюць адно аднаго, але гарманічна суіснуюць.

«Мы спрабуем зразумець дынаміку і наступствы, якія даследаванні ў галіне рэгенератыўнай медыцыны могуць мець для культуры, філасофіі, тэалогіі, — адзначаюць арганізатары канферэнцыі з Апостальскай Сталіцы. — Наша галоўная задача — выслухаць навукоўцаў і ўбачыць, які крок наперад зрабілі навуковыя даследаванні і якія важныя элементы мы павінны ўзяць пад увагу, думаючы адначасова аб душпастырскіх праблемах, перад якімі стаіць Касцёл».

У канферэнцыі ўдзельнічаюць эксперты вышэйшага ўзроўню.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by