Бэнэдыкт XVI адзначае 86-годдзе | Друк |
Дзяржава Ватыкан
16.04.2013 11:50

16 красавіка Бэнэдыкт XVI адзначае сваё 86-годдзе. Па словах Мітрапаліта Вены кардынала Крыстафа Шонбарна, вучня Ёзафа Ратцынгера, гэта добрая нагода, каб паразважаць, якую вялікую спадчыну хрысціянскай думкі пакінуў Рымскі Пантыфік на пенсіі.

«Я перакананы, што яго тэалагічная спадчына назаўсёды звязвае яго з гісторыяй Касцёла, — сказаў кардынал, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. — Я не вагаюся параўнаць яго са св. Аўгустынам, св. Бонавентурам або Джонам Генры Ньюманам».

Іерарх дадаў, што Бэнэдыкт XVI працягвае ўзбагачаць Касцёл сваім сведчаннем жыцця. Па словах кардынала Шонбарна, сустрэча Пантыфіка на пенсіі з папам Францішкам у Кастэль Гандольфа стала сапраўднай іконай любові ў Хрысце.

(AG)

 
© 2003-2021 Catholic.by