| 2 мая Бэнэдыкт ХVI вернецца ў Ватыкан | | Друк | | 
	| Дзяржава Ватыкан | 
	| 30.04.2013 17:02 | 
|  2 мая Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI вернецца ў Ватыкан і паселіцца ў кляштары «Mater Ecclesiae». Аб гэтым паінфармаваў падчас сустрэчы з журналістамі кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
 Па словах святара, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, каля 16.30–17.00 Папа на пенсіі прыбудзе ў Ватыкан на верталёце з летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў, што ў Кастэль Гандольфа.
 Бэнэдыкт ХVІ знаходзіўся ў Кастэль Гандольфа з 28 лютага. 23 сакавіка з ім сустрэўся Святы Айцец Францішак.
 (AG) 
 |