Ватыкан: кантроль у барацьбе з адмываннем грошай будзе ўзмоцнены | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
20.11.2013 16:54 |
18 лістапада Ватыкан абвясціў пра новы статут Кіравання фінансавай інфармацыяй (Autorità ды Informazione Finanziaria - AIF), які пачне дзейнічаць з 21 лістапада. Паўнамоцтвы гэтага інстытута, заснаванага 30 снежня 2010 года папам Бэнэдыктам XVI, яго пераемнік распаўсюдзіць на ўсе кіраўнічыя арганізацыі ў Ватыкане, якія рэгулярна займаюцца справамі, звязанымі з фінансавай дзейнасцю. (AYU) |