Рэліквіі святога Пятра будуць выстаўленыя на ватыканскай плошчы | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
21.11.2013 16:12 |
![]() У 1971 г. яна была перададзена ў дар Паўлу VI і захоўвалася ў папскіх апартаментах больш за трыццаць гадоў — да канца пантыфікату Бэнэдыкта XVI. У апошнія гады урна выстаўлялася штогод на 29 чэрвеня ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у прыватнай капліцы Пантыфіка. У нядзелю рэліквіі ўпершыню будуць выстаўлены для публічнага ўшанавання. Рэліквіі былі знойдзены ўнутры нішы ў сцяне гроту базылікі св. Пятра ў часы імператара Канстанціна. Вывучэнне рэліквій было даручана экспертам і спецыялістам у галіне эксперыментальных навук, з удзелам антраполага Венеранда Карэнці. Тое, што рэліквіі належаць апосталу Пятру, было абвешчана папам Паўлам VI 26 чэрвеня 1968 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |