Сталі вядомыя тэмы, якія на снежаньскім пасяджэнні абмяркуе Рада кардыналаў | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
28.11.2013 15:24 |
![]() Пра гэта заявіў ў інтэрв’ю «La Repubblica» кардынал з Гандураса Оскар Радрыгес Марадзьяга. Пакуль яшчэ не вырашана, ці будзе ўзведзена ў ранг кангрэгацыі Папская рада па справах свецкіх. Не было прынята і рашэнне адносна ўвядзення новай функцыі мадэратара Рымскай курыі. Асноўнымі тэмамі папярэдняга кастрычніцкага пасяджэння сталі Сінод Біскупаў і пытанне калегіяльнасці. Каардынатар Рады кардыналаў абверг інфармацыю адносна таго, што Пантыфік нібыта выказваў імкненне надзяляць жанчын кардынальскай годнасцю. «Не трэба клерыкалізаваць ролю жанчын у Касцёле, але, вядома, яна павінна атрымаць больш высокую ацэнку», — зазначыў кардынал. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |