Па асабістай просьбе Папы ў Ватыкане прайшла канферэнцыя па праблеме Сірыі |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
14.01.2014 15:22 |
За тыдзень да міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе, якая будзе прысвечана канфлікту ў Сірыі, палітыкі і эксперты абмеркавалі 13 студзеня ў Ватыкане магчымасці спынення агню ў знішчанай вайной краіне. Канферэнцыя ў Апостальскай Сталіцы пад назвай “Сірыя – ці можна застацца абыякавым?” была арганізавана па асабістай просьбе Папы Францішка.
Арганізатарам сустрэчы, якая праходзіла за зачыненымі дзвярыма, выступіла Папская Акадэмія Навук, якая пажадала ўнесці ўклад у падрыхтоўку канферэнцыі ў Жэневе. Сярод тых, хто прымаў ўдзел у форуме ў Ватыкане, быў нобелеўскі лаўрэат Махамед эль-Барадэі, адзін з вядучых егіпецкіх апазіцыйных палітыкаў і былы генеральны дырэктар Агенцтва па атамнай энергіі МАГАТЭ.
Удзельнікі размаўлялі ў тым ліку пра пашырэнне міжрэлігійнага дыялогу ў Сірыі і стварэнне пераходнага ўраду. Форум адкрыў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. З Сірыі прыбыў халдзейскі епіскап Алепа Антуан Адо.
У Швейцарыі ўпершыню пройдуць перамовы паміж прадстаўнікамі сірыйскіх паўстанцаў і цяперашніх уладаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|