Бэнэдыкт XVI адказаў на каментарыі аб сваёй адмове ад служэння Наступніка Пятра |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
26.02.2014 14:54 |
“Не існуе ніякіх сумневаў у абгрунтаванасці адмовы ад служэння Наступніка св. Пятра, гэта абсурд спекуляваць аб гэтым рашэнні”, - так напісаў Бэнэдыкт XVI у лісце, апублікаваным на першай старонцы газеты “La Stampa”, які стаў рэакцыяй на каментарыі яго жэсту з боку некаторых італьянскіх і міжнародных СМІ. Кароткі адказ быў напісаны Пантыфікам на пенсіі ўласнаручна.
Па словах Бэнэдыкта XVI, яго рашэнне было прынята ў поўнай свабодзе і любыя “чуткі аб несапраўднасці адмовы проста абсурдныя”.
Адказваючы на пытанні аб нашэнні ім “белага адзення” і далейшым ужыванні імя Бэнэдыкт, Пантыфік на пенсіі адзначыў, што на момант адстаўкі не было ніякіх правіл, якія б прадугледжвалі іншае выйсце.
Бэнэдыкт XVI абверг чуткі, быццам пакінуў Святы Пасад у выніку апошніх скандалаў. Па яго словах, ён бы ніколі “не пакінуў карабель падчас шторму”, таму спачатку дачакаўся заканчэння разгляду гэтых пытанняў і толькі потым абвясціў аб сваім рашэнні. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|