У Ватыкане алічбавалі больш за 8 тысяч магнітных лентаў з прамовамі Рымскіх Папаў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
28.03.2014 13:17

Генеральны дырэктар радыё «Ватыкан» a. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб завяршэнні працяглай і карпатлівай працы над рэалізацыяй ініцыятывы «Голас Папаў». У студыях цэнтральнага офіса радыёстанцыі былі пераведзены ў лічбавы фармат больш за 8 тысяч магнітных стужак, якія змяшчаюць аўдыёзапісы з публічнымі выступамі Рымскіх Папаў, пачынаючы з першага аўдыёзапіса Пія XI, які ў 1931 годзе быў пры заснаванні радыё.

Аблічбоўка каштоўнай гістарычнай і дакументальнай спадчыны прымеркавана да 27 красавіка — цырымоніі кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла II. Перавядзенне ў лічбавы фармат гукавога архіва Рымскіх Папаў стала магчымым дзякуючы падтрымцы банка «Інтэза» у Расіі і італьянскай грамадскай арганізацыі «Confartigianato Persone».

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by