Вядомы падрабязнасці кананізацыі Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
31.03.2014 16:42 |
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі нагадаў, што для ўдзелу ў кананізацыі не трэба мець спецыяльнага білетa і на ёй могуць прысутнічаць усе жадаючыя. Цырымоніі будзе папярэднічаць малітва Вяночка да Божай міласэрнасці і чытанне некаторых тэкстаў Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Канцэлебраваць Імшу будуць каля тысячы кардыналаў і біскупаў, а каля 700 святароў будуць удзяляць Святую Камунію. Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы не выключыў магчымасці прысутнасці Папы па пенсіі Бэнэдыкта XVI на кананізацыі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |