У Ватыкане распачаў працу медыя-цэнтр па кананізацыі Пантыфікаў | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
11.04.2014 16:03 |
![]() Як паведамляе беларуская служба Ватыканскага радыё, медыя-цэнтр па традыцыі размясціўся ў холе перад залай Паўла VI, у якой звычайна праходзяць сустрэчы Святога Айца з вернікамі. Медыя-цэнтр падзелены на тры сектары, адаптаваныя для працы журналістаў друкаваных выданняў, радыё і тэлебачання. У ім змогуць працаваць сотні прадстаўнікоў СМІ, а таксама тэхнічны персанал. Ватыканскі медыя-цэнтр у падобным выглядзе ўпершыню быў створаны з нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ у 2011 г. Па гэтым жа прынцыпе ён дзейнічаў і падчас канклаву 2013 г., на якім быў абраны папа Францішак. Да стварэння падобнага медыя-цэнтра журналісты, якія прыбывалі ў Рым для асвятлення ватыканскіх падзей, карысталіся памяшканнямі і неабходным абсталяваннем Ватыканскага радыё. (JLS) |