Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
16.04.2014 16:45 |
16 красавіка Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт ХVI адзначае 87-мы дзень нараджэння. Кардынал Ёзаф Ратцынгер, які быў абраны на Святы Пасад 19 красавіка 2005 г. і ўзяў імя Бэнэдыкта ХVI, быў 265-м намеснікам Пятра.
28 лютага 2013 г. Бэнэдыкт ХVI склаў з сябе абавязкі кіравання Каталіцкім Касцёлам і зараз пражывае на тэрыторыі Ватыкана.
Складаючы з сябе абавязкі Наступніка св. Пятра, Пантыфік выказаў жаданне далей служыць Касцёлу “адданым малітве жыццём”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|