У Ватыкане адбылася Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла II |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
29.04.2014 14:21 |
28 красавіка на ватыканскай плошчы адбылася Імша падзякі за кананізацыю Яна Паўла II. Імшу ўзначаліў Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан кардынал Анджэло Камастры.
У гаміліі іерарх казаў пра святога Пантыфіка як пра прыклад мужнасці веры, нагадаў пра яго намаганні па абароне сям’і, жыцця, міру ва ўсім свеце, спрыянне моладзі, пакліканням да святарства і абнаўленне марыйнай пабожнасці.
“Кім быў Ян Павел II і чаму мы яго так любілі? - спытаў кардынал. - Жыццё Яна Паўла II праходзіла ў пастаяннай паслухмянасці Евангеллю Езуса (...) – Евангеллю, якое дало святло і надзею многім пакаленням хрысціян”.
Кардынал нагадаў словы самога Папы, што “святыя патрабуюць ад нас не апладысментаў, але наследавання”, і заклікаў вернікаў менавіта так рабіць у адносінах да Яна Паўла ІІ.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|