У Ватыкане адбылася сустрэча з генеральным настаяцелем Брацтва св. Пія X |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
24.09.2014 11:18 |
23 верасня прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, старшыня Папскай камісіі «Ecclesia Dei» кардынал Герхард Людвіг Мюлер сустрэўся з генеральным настаяцелем Брацтва св. Пія X біскупам Бэрнарам Фэле, каб абмеркаваць асобныя пытанні дактрынальнага і кананічнага зместу.
Падчас сустрэчы было вырашана, што «будуць здзейснены намаганні, каб на працягу разумнага перыяду часу былі пераадолены цяжкасці і дасягнута поўнае адзінства», гаворыцца ў паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
У цяперашні час адносіны паміж Брацтвам св. Пія X і Апостальскай Сталіцай перажываюць цяжкасці, звязаныя з непрыняццем лефэбрыстамі «дактрынальнай прэамбулы», якая была ўхвалены Бэнэдыктам XVI і разглядаецца ў якасці папярэдняй умовы для нармалізацыі кананічнага статусу духавенства, якое належыць да гэтай групы.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|