Упершыню лаціна не выкарыстоўваецца як «афіцыйная мова» Сіноду Біскупаў | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
08.10.2014 12:55 |
Лацінская мова ўпершыню не стала «афіцыйнай» мовай Сіноду Біскупаў. Якія яшчэ новаўвядзенні прынёс Сінод? Асаблівую ўвагу акрамя зместу Сіноду на сябе звяртаюць і правілы. Так, замест чытання пісьмовых занатовак біскупам прапанавана гаварыць самім. Па-іншаму праходзіць гэтым разам і сам ход Сіноду – яго пасяджэнні тэматычна звязаны. На пачатку Сіноду стала таксама зразумелым, што ўпершыню лацінская мова не будзе больш яго афіцыйнай мовай. Як паведаміў на адкрыцці кангрэсу ў Рыме генеральны дакладчык кардынал Петэр Эрдо, Папа Францішак прыняў рашэнне, што лаціна больш не будзе афіцыйнай мовай сходу біскупаў. «Гэта спрашчае некаторыя рэчы», — сказаў кардынал. У мінулыя гады, калі ўдзельнікі Сіноду паўтары гадзіны слухалі даклад на лаціне, гэта «для ўсіх было не проста». Да гэтага часу даклады падчас Сіноду прадстаўляліся на лацінскай мове. Гэта былі тыя нячастыя моманты падчас Сіноду, у якіх Ватыкан яшчэ выкарыстоўваў лаціну. Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Аўстрыі, падчас Сінодаў біскупы і раней наўрад ці маглі разумецца на мове Юлія Цэзара.
На адкрыццё Сіноду Ватыкан упершыню ў рэжыме рэальнага часу і падрабязна падаваў інфармацыю з унутранай нарады ў твітар: падчас першага дня пасяджэння Сіноду Біскупаў на тэму сям’і прэс-служба Апостальскай сталіцы ў гэтай кароткай службе навін пад акаўнтам @HolySeePress публікавала змест бягучых зваротаў. Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў кардынал Ларэнца Балдзісэры апеляваў да ўдзельнікаў, каб падчас пасяджэнняў біскупы самі не карысталіся твітарам. Адначасова кардынал папрасіў звярнуць увагу на тое, чым яны дзеляцца з журналістамі па-за залай Сіноду, зазначаючы, што прасочыць «разумнасць кожнага біскупа паасобку» і тое, якую інфармацыю яны даюць грамадскасці ў сваіх краінах. Па два пасяджэнні штодня Месцам збору біскупаў падчас Сіноду з’яўляецца аўла Сіноду, якая знаходзіцца ў будынку ватыканскай залы для аўдыенцый. Біскупы збіраюцца штодня на два пасяджэнні (акрамя 11 і 12 кастрычніка): зранку з 9 да 12.30 і пасля абеду з 16.30 да 19.00. Да 13 кастрычніка пленум збіраецца на першых дзесяці так званых «генеральных кангрэгацыях». З 14 па 16 кастрычніка біскупы будуць працаваць у так званых меншых групах, створаных па моўным прынцыпе. Новым з’яўляецца тое, што біскупы падчас пленума больш не могуць чытаць падрыхтаваныя загадзя скарачэнні сваіх выступленняў, аднак павінны гаварыць самі. Яны могуць падрыхтаваць тэкст загадзя, аднак агучваць яго павінны ў вуснай форме. Тэмы, якія падымаюцца на Сінодзе, разглядаюцца ў тым парадку, як былі прадстаўлены ў каталозе пытанняў (ватыканскай анкеце, высыланай у розныя краіны свету). Напрыклад, нямецкая версія такой анкеты, прадстаўленая на Сінод, змяшчае 85 старонак, у якіх агучваюцца адказы нямецкіх католікаў датычна тэм шлюбу, сям’і і сексуальнасці. Паводле інфармацыі www.kathweb.at/ Падрыхтаваў І. Лапато |