Абвешчана тэма Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у 2015 г. |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
13.10.2014 14:27 |
«Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце» — так будзе гучаць тэма XVI Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая адбудзецца ў 2015 г. у Ватыкане.
Сесія пройдзе з 4 па 25 кастрычніка, праінфармаваў генеральны сакратар біскупскай асамблеі кардынал Ларэнца Балдзісэры.
Іерарх нагадаў, што ў гэтай будучай сустрэчы прыме ўдзел больш сінадальных айцоў, чым у сёлетняй. Яны будуць абраны асобнымі епіскапатамі, у залежнасці ад іх колькаснага складу.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|