На навіны Сінода ў твітары падпісалася 1,7 мільёнаў карыстальнікаў | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
16.10.2014 15:30 |
Як паведамляе каталіцкая служба навін Аўстрыі, найбольшаю цікавасцю Сінод карыстаецца ў ЗША, дзе жыве 27 працэнтаў «фаловераў». Далей ідуць італьянцы (14 працэнтаў), іспанцы (7 працэнтаў), а таксама брытанцы і мексіканцы (па пяць працэнтаў). Таксама Сінод Біскупаў на тэму сям’і стаў першым Сінодам, дзеля якога была створана асаблівая асобная старонка synod14.vatican.va, дзе ўжо падчас першага тыдня было змешчана 280 тэкстаў, відэа і аўдыё. Таксама ў рэжыме рэальнага часу на сайце транслявалася цырымонія адкрыцця Сінода і штодзённыя брыфінгі для прэсы. (JLS) |