У Сікстынскай капэле ўпершыню пройдзе прыватны карпаратыў | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
17.10.2014 13:56 |
Пра гэта са спасылкай на The Telegraph паведамляе партал vedomosti.ru. Даходы ад арэнды капэлы пойдуць на дабрачынныя мэты. У суботу пад фрэскамі Мікеланджэла свой дабрачынны канцэрт для 40 турыстаў, якія прымаюць удзел у эксклюзіўным туры па Італіі, правядзе аўтамабільная кампанія Porsche. Даходы ад правядзення карпаратыву Ватыкан не разгалошвае, аднак вядома, што пяцідзённая экскурсія па Рыме ад Porsche Travel Club каштуе да 5 000 еўра на чалавека. У Сікстынскай капэле падчас карпаратыву пройдзе выступленне хора Акадэміі ды Санта-Чэчылія з Рыма. Затым адбудзецца «святочная вячэра» сярод музеяў Ватыкана, у акружэнні шэдэўраў сусветна вядомых мастакоў, такіх, як Мікеланджэла і Рафаэль. Канцэрты праводзіліся ў Сікстынскай капэле і раней, але ў рамках касцёльных мерапрыемстваў, у прыватнасці ў гонар Пантыфікаў Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. Лічыцца, што арэнда Porsche Сікстынскай капэлы стане першым выпадкам, калі капэлу будуць арэндаваць для камерцыйнага мерапрыемства. (IL) |