Медаль, прысвечаны другой гадавіне Пантыфікату Папы Францішка, выдалі ў Рыме | Друк |
Дзяржава Ватыкан
18.10.2014 16:31

Медаль з нагоды другой гадавіны Пантыфікату Папы Францішка атрымалі ў падарунак удзельнікі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў.

Як адзначыў у размове з Catholic.by беларускі ўдзельнік Сінода Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, акрамя памятнага медаля «Хрысціянская сям’я — хатні Касцёл» з нагоды другой гадавіны Пантыфікату Святога Айца ўдзельнікі Сінода атрымалі ад Папы ў падарунак таксама кнігу «Павел VI. Біяграфія» з аўтографам Пантыфіка.


Кніга была выдадзена з нагоды беатыфікацыі Папы Паўла VI, якая адбудзецца 19 кастрычніка 2014 года.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by