Святы Пасад стварыў інтэрнэт-старонку, прысвечаную Году Міласэрнасці |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
23.04.2015 15:10 |
Святы Пасад стварыў спецыяльную інтэрнэт-старонку, прысвечаную Юбілейнаму Году Міласэрнасці, які пачынаецца сёлета ў Касцёле. Яна працуе ў шасці моўных версіях: італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, партугальскай і польскай.
Па адрасе www.iubilaeummisericordiae.va можна знайсці асноўныя дакументы, уключаючы тэкст булы Пантыфіка аб абвяшчэнні Святога Года, папскія гаміліі, твіты і інфармацыйныя матэрыялы. Непасрэдна з сайта можна кіраваць на адрас Папскай рады па новай евангелізацыі свае запыты.
Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці Папа Францішак абвясціў 13 сакавіка 2015 г. Ён распачнецца ва ўсім Каталіцкім Касцёле ў свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і будзе доўжыцца да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада 2016 г.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|