У Ватыкане з’явіцца бібліятэка імя Бэнэдыкта XVI |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
24.04.2015 13:31 |
“Рымская бібліятэка Ёзaфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI” адкрыецца ў Ватыкане ў верасні 2015 г. Гэты навуковы цэнтр размесціцца ў сценах Нямецкай калегіі, што знаходзіцца каля Тэўтонскіх могілак.
Фонды новай бібліятэкі складуць тысячы кніг на розных мовах, пачэснае месца сярод якіх зоймуць працы Ёзафа Ратцынгера – тэолага, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння і пасля Пантыфіка. Частка кніг паступіць у бібліятэку з асабістага збору Папы, частка будзе прадастаўлена “Ватыканскім фондам Бэнэдыкта XVI”.
Адкрыццё бібліятэкі было абвешчана на прэзентацыі кнігі „Benedetto XVI. Servo di Dio e degli uomini” (Бэнэдыкт XVI. Слуга Бога і людзей). Яна змяшчае разважанні вучняў і калегаў Пантыфіка на пенсіі з нагоды 10-годдзя яго абрання на Пасад св. Пятра.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|