У Ватыкане заснаваны фонд падтрымкі каталіцкай адукацыі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
29.10.2015 14:12

Папа Францішак, прымаючы просьбу Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, заснаваў фонд «Gravvissimus educationes» з сядзібай у Дзяржаве Ватыкан.

Паводле статуту новай установы, яна будзе пераследаваць навуковыя і культурныя мэты, скіраваныя на падтрымку каталіцкай адукацыі ў свеце. Заснаванне фонду «Gravvissimus educationes» прыпадае на 50-годдзе аднайменнай дэкларацыі аб каталіцкай адукацыі, прынятай на Другім Ватыканскім Саборы 28 кастрычніка 1965 г.

Фонд будзе кіравацца кананічным правам, якое дзейнічае ў Каталіцкім Касцёле, грамадзянскімі законамі, якія дзейнічаюць у Дзяржаве Ватыкан, а таксама ўласным статутам.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by