Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы наведае Сірыю | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
13.11.2015 17:30 |
Падчас нядзельнай святой Імшы ў мясцовай катэдры арцыбіскуп Палья перадасць вернікам арабскую версію Евангелля паводле Лукі, а таксама грошы, сабраныя падчас Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Сродкі будуць накіраваны на аплату атаплення для жыхароў краіны. Як сказаў сам старшыня Папскай рады, усё гэта «патрэбна, каб перажыць зіму, як прыродную, так і палітычную і чалавечую, якія выклікаюць значна большую заклапочанасць». Арцыбіскуп падкрэсліў складаныя ўмовы жыцця сірыйскіх сем’яў, якія пакутуюць ад ваеннага канфлікту. Падчас візіту ватыканскі іерарх плануе наведаць таксама асобныя мясцовыя шпіталі і цэнтры дапамогі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |