Святы Пасад аб кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
19.11.2015 16:22 |
Такім чынам, святар абверг навіну, распаўсюджаную некалькімі гадзінамі раней італьянскай каталіцкай газетай Avvenire, нібыта кананізацыя запланавана на 4 або 5 верасня 2016 г. На сённяшні дзень «абмяркоўваецца праект» будучай кананізацыі, сказаў прадстаўнік Святога Пасаду, дадаўшы, што патрэбна закрыццё справы і яе зацвярджэнне Папам Францішкам. Святар дадаў, што не можа пацвердзіць навіны італьянскіх СМІ, нібыта ў снежні ў Ватыкане павінны сабрацца кардыналы для абмеркавання гэтага пытання. Маці Тэрэза з Калькуты нарадзілася ў 1910 г. у албанскай сям’і ў Скоп’е, але большую частку свайго жыцця правяла ў Індыі. У 1946 г. яна заснавала Кангрэгацыю Місіянерак Міласэрнасці для клопату аб найбяднейшых і пакінутых. У 1979 г. атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Памерла ў Калькуце 5 верасня 1997 г. Ян Павел II 19 кастрычніка 2003 г. у Рыме абвясціў Маці Тэрэзу благаслаўлёнай. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |