У Ватыкане адкрылі «Бібліятэку імя Ёзафа Ратцынгера» | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
20.11.2015 13:01 |
Там сабраны тысячы тэалагічных прац Бэнэдыкта XVI, напісаных ім у большасці перад абраннем на Пасад св. Пятра. Вялікую колькасць іх сённяшні Пантыфік на пенсіі перадаў новай бібліятэцы сам. Ёсць таксама кнігі Фонду, які носіць яго імя, і Ватыканскага выдавецтва. Калі ў 2012 г. узнікла ідэя сабраць усе творы сённяшняга Папы на пенсіі, ініцыятары выбралі месца, асабліва блізкае яму. Менавіта ў Тэўтонскім калегіуме кардынал Ратцынгер праводзіў час у малітве і займаўся навуковай дзейнасцю. Пры падтрымцы многіх дабрачынцаў памяшканні былі прыстасаваны для прыняцця тысяч тамоў. Сярод сабраных твораў на 37 мовах - Імшал, якім карыстаўся Бэнэдыкт XVI падчас апостальскіх падарожжаў, кніга-інтэрв’ю «Святло свету» на арабскай мове і серыя «Езус з Назарэта». Студэнты тэалогіі з усяго свету, асабліва з рымскіх папскіх універсітэтаў, змогуць чатыры разы на тыдзень карыстацца бібліятэкай і вывучыць жыццё і думкі Бэнэдыкта XVI. Сам Пантыфік на пенсіі з задавальненнем успрыняў навіну аб адкрыцці бібліятэкі, але па стане здароўя пакуль яе не наведаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |