Дзяржаўны Сакратар Папы памоліцца з нарказалежнымі |
| Друк | |
Дзяржава Ватыкан
|
22.12.2015 20:19 |
22 снежня Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін узначаліць святую Імшу для асобаў, залежных ад наркотыкаў, якія праходзяць лячэнне ў Італьянскім цэнтры салідарнасці імя кс. Марыё Пікі ў Рыме, а таксама для членаў іх сем’яў.
У Эўхарыстыі прымуць удзел некаторыя бежанцы, якія знайшлі прытулак у гэтай каталіцкай структуры.
«Мы вельмі ганарымся і радуемся за нашых хлопцаў, таму што першы супрацоўнік Папы Францішка пажадаў адсвяткаваць Божае Нараджэнне разам з мноствам людзей, якія штодзённа вядуць барацьбу за тое, каб выйсці са шматлікіх формаў залежнасці, у першую чаргу наркатычнай. Гэта будзе таксама нагодай для прывітання тых, хто завяршыў шлях рэабілітацыі ў нашым цэнтры і вярнуўся да жыцця», — распавёў кіраўнік структуры Рабэрто Мінэа.
За больш чым 45 гадоў сваёй дзейнасці Італьянскі цэнтр салідарнасці імя кс. Марыё Пікі некалькі разоў сустракаў Паўла VI і святога Яна Паўла ІІ.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|