Святы Пасад дапаможа бяздомнай маці | Друк |
Дзяржава Ватыкан
24.01.2016 22:29

Апостальская элемазінарыя ад імя Папы Францішка выступіла з ініцыятывай дапамагчы бяздомнай румынскай жанчыне, якая ноччу 19 студзеня нарадзіла дзіця на вуліцы перад плошчай св. Пятра.

Разам з нованароджаным яна была неадкладна дастаўлена ў італьянскую клініку, якая знаходзіцца непадалёк. Там яе наведаў Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які прапанаваў жанчыне пажыць на працягу года ў ватыканскім дабрачынным цэнтры, у якім манахіні з Кангрэгацыі Місіянерак Любові, заснаванай Маці Тэрэзай з Калькуты, клапоцяцца пра жанчын з маленькімі дзецьмі.

Бацька дзіцяці таксама атрымаў спецыяльную дапамогу ад Апостальскай элемазінарыі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by