Год кансэкраванага жыцця скончыцца Юбілейнай пілігрымкай да Святых Дзвярэй ватыканскай базылікі | Друк |
Дзяржава Ватыкан
26.01.2016 14:36

З 28 студзеня па 2 лютага 2016 г. у Рыме будуць пройдуць завяршальныя мерапрыемствы Года кансэкраванага жыцця, які працягваўся ў Каталіцкім Касцёле з 30 лістапада 2014 г.

У іх прымуць удзел каля 4 тысяч манахаў і манахінь з розных краін свету.

Усё пачнецца 28 студзеня з малітоўнага чування ў базыліцы св. Пятра. 29 студзеня кансэкраваныя асобы сустрэнуцца на канферэнцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI.

30 і 31 студзеня яны, у пяці групах, паразважаюць аб адмысловых аспектах уласнага паклікання. 1 лютага ўдзельнікі, ужо разам, збяруцца ў Ватыкане, дзе сустрэнуцца з Папам Францішкам і паслухаюць араторыю «Па слядах Прыгажосці», якую выканае хор пад кіраўніцтвам італьянскага святара і кампазітара Марка Фрызіны.

У Дзень кансэкраванага жыцця — 2 лютага — манахіні і манахі з усяго свету здзейсняць Юбілейную пілігрымку, прайшоўшы праз Святыя Дзверы ватыканскай базылікі. Вечарам гэтага дня яны сустрэнуцца на Эўхарыстыі, якую ўзначаліць Святы Айцец.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by