У Рыме прайшоў міжнародны кангрэс, прысвечаны цэлібату | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
08.02.2016 12:50 |
Кардынал адзначыў падчас кангрэсу, што рэзкае зніжэнне даверу да Касцёла, звязанае са скандаламі з педафіліяй, робіць тэму кангрэсу «Цэлібат у святарстве. Шлях свабоды» вельмі актуальнай. «Касцёл мае патрэбу ў аднаўленні свайго сведчання любові да Хрыста, а павінны яе вызнаваць асабліва тыя, якія пакліканы, каб пайсці за Ім па пятах і абвяшчаць Слова», – адзначыў іерарх. Кардынал падкрэсліў, што гэтае Слова нараджае ў сэрцах Божае Валадарства, або веру. Калі, па словах іерарха, да Слова дадаецца сведчанне жыцця, прысвечанага Хрысту, яно прыносіць большы плён. А цэлібат дае гэтае сведчанне тады, калі добра перажываецца, гэта значыць з малітвай, у саюзе з Хрыстом, а таксама ў пабожным жыцці. Паводле Deon. pl (MV) |