Святы Пасад у ААН: змаганне з вірусам Зіка несумяшчальнае з пашырэннем абортаў | Друк |
Дзяржава Ватыкан
19.02.2016 10:34

Свет павінен адказаць на пагрозу эпідэміі не панікай і агрэсіяй супраць нявінных ахвяр, а пільнасцю, заявіла дэлегацыя Ватыкана ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Святы Пасад падтрымаў заклікі да эфектыўных мер па спыненні распаўсюджвання вірусу, аднак паставіў пад пытанне тое, што даказана сувязь паміж вірусам Зіка і дэфектамі нованароджаных — асабліва мікрацэфаліяй. Для гэтага патрэбныя дадатковыя даследванні, лічыць Ватыкан.

Таксама дэлегацыя Апостальскай Сталіцы выступіла з пратэстам супраць заяў некаторых палітыкаў, у тым ліку прадстаўнікоў ААН, якія заклікалі да прапаганды кантрацэпцыі і пашырэння доступу да абортаў.

«Мы глубока занепакоены нядаўнім заклікам прадстаўнікоў некаторых урадаў, а таксама Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, да лібералізацыі заканадаўства пра аборты і доступ да абартарных прэпаратаў, каб не дазволіць нараджэнне дзяцей з прыроджанымі дэфектамі», — гаворыцца ў заяве Ватыкана.


Арцыбіскуп Бернадзіта Ауса, прадстаўнік Святога Пасада ў ААН.

Нават дыягназ «мікрацэфалія» не павінен несці смяротны прысуд нявіннаму дзіцяці. Калі «змаганне» з эпідэміяй будзе ісці ў форме знішчэння ахвяр гэтай эпідэміі, гэта будзе азначаць банкруцтва міжнароднай супольнасці ў дадзенай сферы, лічыць Святы Пасад.

Сatholicculture.org (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by