Фотавыстава «Жыццё швейцарскага гвардзейца» адкрылася ў Ватыкане | Друк |
Дзяржава Ватыкан
04.04.2016 17:24

Фатограф Фабіё Мантэнья зрабіў праект, які апісвае суровую штодзённасць і ўрачыстую ўзнёсласць службы людзей, якім даручана ахова Святога Айца.

«Яны ганарацца роляй, якую яны адыгрываюць, і службай, да якой пакліканы», — сказаў пра швейцарскіх гвардзейцаў дырэктар Ватыканскіх Музеяў Антоніо Паолуччы.

«Аднак яны таксама маладыя хлопцы 20-30 гадоў, з тымі ж марамі, энтузіязмам і надзеямі, што і іх аднагодкі. Гэта паказваюць фотапрацы Фабіё Мантэньі», — дадаў Антоніо Паолуччы.

На выставе таксама прадстаўлены некаторыя ўніформы і зброя швейцарскай гвардыі.


«Гэтая выстава паказвае старажытную і шляхетную гісторыю, аднак таксама цудоўную маладосць групы маладых людзей, якія служаць Пантыфіку», — распавёў дырэктар Ватыканскіх Музеяў.

Паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by