Святы Айцец накіраваў у Люксембург свайго пасланніка | Друк |
Дзяржава Ватыкан
27.04.2016 14:25

«З Юбілейным Годам Міласэрнасці правідэнцыйна супадае 350-я гадавіна абрання Маці Божай Суцяшальніцы Тужлівых заступніцай Люксембурга», - напісаў Папа Францішак свайму спецыяльнаму пасланніку на ўрачыстасці, якія будуць праходзіць ва ўзгаданай краіне з гэтай нагоды 1 мая.

Легатам Святога Айца быў прызначаны арцыбіскуп Кёльна кардынал Райнэр Марыя Вёлькі.

«Мацярынства, даверанае Марыі, заклікае Божы народ з дзіцячым даверам звяртацца да Яе. І Яна заўсёды гатовая і ахвотная слухаць з матчынай любоўю малітвы і прыходзіць з плённай дапамогай», - напісаў Пантыфік у лісце да свайго пасланніка.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by