Прэзідэнт Швейцарыі наведае Ватыкан | Друк |
Дзяржава Ватыкан
06.05.2016 11:20

Прэзідэнт Швейцарыі Ёхан Шнайдэр-Аман будзе прысутнічаць 6 мая на ўрачыстасцях прысягі навабранцаў Швейцарскай гвардыі. На наступны дзень ён сустрэнецца з Папам Францішкам, а затым з сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

У заяве швейцарскага ўраду паведамляецца, што падчас размоў з Пантыфікам і адным з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі Прэзідэнт жадае абмеркаваць тэмы міграцыі ў Еўропе, пошуку міру на Блізкім Усходзе і прафілактыкі экстрэмізму ў свеце.

Іншымі пытаннямі, якія хоча закрануць у Ватыкане швейцарскі лідар, будзе стан адносін паміж Швейцарыяй і Святым Пасадам, а таксама сітуацыя Каталіцкага Касцёла і іншых рэлігійных супольнасцяў у краіне.

Сёння большасць навабранцаў Швейцарскай гвардыі абавязваюцца служыць на працягу двух гадоў. Яны нясуць адказнасць за асабістую ахову Папы і ажыццяўляюць кантроль за ўездам у Ватыкан. Таксама яны ахоўваюць Дом св. Марты, дзе зараз пражывае Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by