Дакумент пра харызмы і служэнне прэзентуюць у Ватыкане | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
08.06.2016 15:29 |
Гаворка ідзе пра ўзаемаадносіны паміж біскупамі і святарамі, манаскiмі супольнасцямі і касцёльнымі рухамі. Падчас прэзентацыі, якая пройдзе ў Зале Друку, запланавана выступленне, між іншымі, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння кардынала Герхарда Людвіга Мюлера і прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынала Марка Уэле. «Пытанне ўзаемасувязі паміж іерархічнымі і харызматычнымі дарамі закранаў Папа Францішак падчас сваёй студзеньскай прамовы да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі Веравучэння. Адны і другія патрэбныя для Касцёла і свету», — падкрэсліў тады Пантыфік. Прыкладам такой камплементарнасці з’яўляецца эклезіяльная разнастайнасць, якая існуе як адлюстраванне гарманічнага адзінства Бога, адзінага ў трох Асобах, што і дазваляе каталіцкай супольнасці заставацца Божым народам. |