Кардынал П’етро Паралін: «Святы Пасад выступае за непарушнасць межаў Украіны» | | Друк | |
Дзяржава Ватыкан |
24.06.2016 10:37 |
У інтэрв’ю тэлеканалу «Euronews» кардынал адзначыў, што адным з фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права, якім кіруецца Апостальская Сталіца, з’яўляецца непарушнасць межаў, у даным выпадку — тэрыторый і межаў Украіны, прызнаных міжнародным правам. Дзяржсакратар Папы нагадаў, што «Францішак неаднаразова спасылаўся на Мінскія дамоўленасці як на платформу, з якой трэба пачынаць дзейнічаць і рушыць наперад». Іерарх заўважыў таксама, што важнай перашкодай для заканчэння супрацьстаяння ва Украіне з’яўляецца карупцыя ў баках канфлікту. «Калі я сустрэўся з людзьмі, якія ўцяклі са сваіх дамоў, я падумаў пра тое, як важна, каб тыя, хто кіруе чалавечымі лёсамі, хто стаіць на чале палітыкі, паглядзелі ў вочы людзей і ўбачылі іх слёзы, так, як бачылі мы, каб яны ўбачылі іх пакуты і захацелі ім дапамагачы. Карупцыя — як сцяна, якая не дазваляе чалавеку бачыць далей за свае інтарэсы і думаць пра іншых людзей», — сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі. |